Восеньскі салон з Белгазпрамбанкам

Арт-праект, 29 верасня - 29 кастрычніка 2016

Распачаўся прыём заявак на ўдзел у арт-праекце “Восеньскі салон з Белгазпрамбанкам - 2016”!

Тэрмін падачы заявак: 2 мая – 19 чэрвеня 2016 года.

Да ўдзелу запрашаюцца маладыя мастакі (ва ўзросце ад 18 да 40 гадоў), грамадзяне Рэспублікі Беларусь, з работамі, створанымі за апошнія тры гады ў любых тэхніках і відах выяўленчага мастацтва.

Творы, што прайшлі конкурсны адбор, будуць прадстаўлены на фінальнай выставе-продажы, якая адкрыецца 29 верасня 2016 года ў Палацы мастацтва. Паводле вынікаў выставы міжнароднае экспертнае журы вызначыць пераможцаў праекта, якім будзе аказана садзейнічанне ва ўдзеле ў знакамітым парыжскім “Восеньскім салоне”, што традыцыйна ладзіцца з 1903 года ў сталіцы Францыі.

Пра праект:

Маштабны арт-праект “Восеньскі салон з Белгазпрамбанкам” стаў сапраўднай аздобай культурнага жыцця беларускай сталіцы. Выстава ўзнаўляе атмасферу легендарных парыжскіх салонаў пачатку ХХ стагоддзя.

Унікальнасць мерапрыемства заключаецца ў тым, што экспазіцыю работ сучасных беларускіх мастакоў дапаўняюць творы сапраўдных удзельнікаў французскіх Восеньскіх салонаў  (Л. БакстаА. МешчанінаваВ. ЦадкінаС. СорынаД. СтэлецкагаС. Зеліксона) з карпаратыўнай калекцыі Белгазпрамбанка.

Адна з асноўных мэтаў дадзенага праекта – садзейнічанне фарміраванню арт-рынку Беларусі, таму ўсе прадстаўленыя ў межах салона творы маладых аўтараў прапаноўваюцца для набыцця наведвальнікам выставы.

Другі “Восеньскі салон з Белгазпрамбанкам” пройдзе ў беларускай сталіцы з 29 верасня да 29 кастрычніка 2016 года па адрасе: Мінск, вул. Казлова 3, Палац мастацтва.